Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

smile​1 [smaɪl] n. усме́шка;

give smb. a smile усміхну́цца каму́-н.

♦

be all smiles быць ве́льмі шчаслі́вым; свяці́цца ад усме́шкі

smile​2 [smaɪl] v. (at) усміха́цца;

Keep smiling! Не вешай нос!;

She smiled a bitter smile. Яна горка ўсміхнулася;

She smiled her thanks. Яна выказала падзяку ўсмешкаю.

♦

if luck smiles on me калі́ мне пашча́сціць

smirk [smɜ:k] v. усміха́цца самазадаво́лена, ухмыля́цца

smith [smɪθ] n. кава́ль

smithereens [ˌsmɪðərˈi:nz] n. pl. чарапкі́, абло́мкі

♦

break/smash/blow into smithereens infml разбі́ць ушчэ́нт

smithy [ˈsmɪði] n. ку́зня