Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ram1 [ræm] n.

1. бара́н

2. tech. тара́н

3. the Ram astron. Аве́н (сузор’е)

4. the Ram astrol. Аве́н (знак задыяка; чалавек, які нарадзіўся пад гэтым знакам)

ram2 [ræm] v. тара́ніць;

ram into smth. наляце́ць на што-н.;

His car was rammed into from behind by a lorry. У ягоную машыну ззаду ўрэзаўся грузавік.

Ramadan [ˈræmədæn, ræməˈdæn] n. relig. рамаза́н; пост (у мусульман)

ramble1 [ˈræmbl] n. прагу́лка, шпа́цыр (без пэўнай мэты);

We went on a ramble in the park. Мы пагулялі па парку.

ramble2 [ˈræmbl] v.

1. гуля́ць, шпацырава́ць, хадзі́ць;

ramble through the streets гуля́ць па ву́ліцах;

ramble over the country гуля́ць за го́радам

2. (on) балбата́ць, пераско́кваць з прадме́та на прадме́т (у размове)

rambler [ˈræmblə] n.

1. вандро́ўнік

2. bot. паво́йная ру́жа

rambling [ˈræmblɪŋ] adj.

1. бязла́дны, хааты́чны, няскла́дны (пра мову)

2. паўзу́чы, паво́йны (пра расліны)

ramp [ræmp] n. схіл, нахі́л

rampage1 [ˈræmpeɪdʒ] n. разгу́л, буя́нства;

go on the rampage шале́ць, лютава́ць; вар’ява́цца

rampage2 [ræmˈpeɪdʒ,ˈræmpeɪdʒ] v. шале́ць, буя́ніць