Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

pup [pʌp] n. шчаня́, шчанё, шчаню́к (таксама перан.);

a spaniel pup шчаня́ спаніэ́ля;

Don’t threaten me, you pup! Не пагражай мне, шчанюк!

sell smb. a pup BrE, infml, dated ашука́ць каго́-н. пры про́дажы;

buy a pup BrE, infml, dated быць ашука́ным пры ку́плі

pupil [ˈpju:pl] n.

1. ву́чань;

This school has about 500 pupils. У гэтай школе налічваецца амаль 500 вучняў.

2. зрэ́нка

puppet [ˈpʌpɪt] n.

1. ля́лька;

a glove puppet ля́лька-марыяне́тка;

a puppet theatre ля́лечны тэа́тр

2. марыяне́тка;

a puppet government марыяне́тачны ўра́д

puppeteer [ˌpʌpɪˈtɪə] n. ля́лечнік

puppy [ˈpʌpi] n. шчаня́, шчанё, шчаню́к