Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

nob [nɒb] n. BrE, infml, dated ва́жная пту́шка, (ва́жная) шы́шка (пра значную, уплывовую асобу);

The nobs live in those big houses. Важныя шышкі жывуць у тых вялікіх дамах.

nobble [ˈnɒbl] v. BrE, infml

1. псава́ць каня́, рабі́ць шко́ду каню́ (перад спаборніцтвам)

2. падкупля́ць, дава́ць ха́бар;

nobble witnesses падкупля́ць све́дак

Nobel prize [ˌnəʊbelˈpraɪz] n. Но́белеўская прэ́мія

nobility [nəʊˈbɪləti] n.

1. высакаро́днасць, велікаду́шнасць

2. (вышэ́йшае) двара́нства, знаць, арыстакра́тыя; тытулава́нае двара́нства (у Англіі);

the nobility двара́нскае сасло́ўе

noble1 [ˈnəʊbl] n.

1. арыстакра́т

2. hist. дварані́н

3. тытулава́ная асо́ба, пэр (у Англіі)

noble2 [ˈnəʊbl] adj.

1. высакаро́дны, велікаду́шны

2. зна́тны, тытулава́ны

3. вялі́касны, ве́лічны;

a noble monument ве́лічны по́мнік

4. высакаро́дны (пра такія металы, як золата, серабро, плаціна)

nobleman [ˈnəʊblmən] n. (pl. -men)

1. арыстакра́т

2. hist. дварані́н

3. тытулава́ная асо́ба; пэр (у Англіі)

noblewoman [ˈnəʊblwʊmən] n. (pl. -women)

1. арыстакра́тка

2. hist. двара́нка

3. тытулава́ная асо́ба; жо́нка пэра (у Англіі)

noble-minded [ˌnəʊblˈmaɪndɪd] adj. высакаро́дны, велікаду́шны

nobody1 [ˈnəʊbədi] n. нікчэ́мнасць, «пусто́е ме́сца»;

He’s a mere nobody. Ён поўная нікчэмнасць.