invade [ɪnˈveɪd] v.
1. урыва́цца; напада́ць
2. навадня́ць;
A crowd of tourists invaded the restaurant. Турысты нахлынулі ў рэстаран;
Doubts invaded his mind. Яго апанавалі сумненні.
invader [ɪnˈveɪdə] n. захо́пнік, акупа́нт
invalid1 [ˈɪnvəlɪd] n. інвалі́д; кале́ка; хво́ры
invalid2 [ɪnˈvælɪd] adj.
1. няслу́шны, неабгрунтава́ны (доказ, патрабаванне і да т.п.) an invalid argument беспадста́ўны аргуме́нт
2. несапра́ўдны; які́ не ма́е зако́ннай сі́лы (дакумент, дагавор і да т.п.);
The marriage was declared invalid. Шлюб быў прызнаны несапраўдным.
invalidate [ɪnˈvælɪdeɪt] v. пазбаўля́ць зако́ннай сі́лы; анулява́ць
invalidity [ˌɪnvəˈlɪdəti] n.
1. BrE інвалі́днасць;
invalidity benefit дапамо́га па інвалі́днасці
2. law несапраўдна́сць
invaluable [ɪnˈvæljʊəbl] adj. (to/for, in) неацэ́нны, бясцэ́нны;
invaluable information кашто́ўная інфарма́цыя
invariable [ɪnˈveəriəbl] adj. нязме́нны; ста́лы
invariably [ɪnˈveəriəbli] adv. нязме́нна, ста́ла; заўсёды, заўжды́, уве́сь час
invasion [ɪnˈveɪʒn] n. (of) уварва́нне, напа́д, нашэ́сце