Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

igloo [ˈɪglu:] n. і́глу (ледзяны дом эскімосаў)

ignite [ɪgˈnaɪt] v. fml запа́льваць; запа́львацца

ignition [ɪgˈnɪʃn] n. запа́льванне

ignoramus [ˌɪgnəˈreɪməs] n. hum. не́вук, прафа́н

ignorance [ˈɪgnərəns] n.

1. не́вуцтва, неадукава́насць

2. недасве́дчанасць;

keep smb. in ignorance трыма́ць каго́-н. у няве́данні

ignorance is bliss шча́сце ў няве́данні

ignorant [ˈɪgnərənt] adj.

1. не́вуцкі, неадукава́ны

2. (of/about) недасве́дчаны

3. infml некульту́рны

ignore [ɪgˈnɔ:] v. ігнарава́ць, не звярта́ць ува́гі (на каго-н./што-н.)