Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

deed [di:d] n.

1. учы́нак, дзе́янне;

a heroic deed по́дзвіг

2. law акт, дакуме́нт

your good deed for the day то́е кары́снае, до́брае, што вы ро́біце

deejay [ˈdi:dzeɪ] n. infml ды-джэ́й

deep1 [di:p] adj.

1. глыбо́кі (у розных знач.);

a deep impression глыбо́кае ўра́жанне;

a deep shelf шыро́кая палі́ца;

deep sorrow глыбо́кі сму́так;

a deep well глыбо́кі кало́дзеж;

a hole six feet deep я́ма глыбінёй у шэсць фу́таў;

a village deep in the valley вёска, разме́шчаная ў глыбіні́ далі́ны;

deep in debt па ву́шы ў даўга́х;

deep in thought у задуме́нні;

heave a deep sigh глыбо́ка ўздыха́ць;

take a deep breath зрабі́ць глыбо́кі ўды́х

2. цёмны, густы́ (пра фарбы);

deep red цёмна-чырво́ны

3. ні́зкі (пра голас)

4. уто́ены, скры́ты, патае́мны;

deep designs патае́мныя заду́мы;

He’s a deep one. Ён скрытны.

deep2 [di:p] adv. глыбо́ка;

dig deep глыбо́ка капа́ць

deep into the night да глыбо́кай но́чы;

still waters run deep ці́хая вада́ берагі́ рве

deepen [ˈdi:pən] v. паглыбля́ць; паглыбля́цца; заглыбля́ць

deeply [ˈdi:pli] adv.

1. ве́льмі;

He is deeply in debt. Ён па вушы ў даўгах;

He is deeply in love. Ён моцна закаханы.

2. глыбо́ка, на вялі́кай глыбіні́

deer [dɪə] n. (pl. deer)але́нь