Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

dual [ˈdju:əl] adj. двайны́; дваі́сты;

She has dual nationality. Яна мае двайное грамадзянства.

dual carriageway [ˌdju:əlˈkærɪdʒweɪ] n. магістра́ль (з бар’ерам пасярэдзіне для бяспекі руху)

dub [dʌb] v. дублі́раваць (фільм)

dubious [ˈdju:biəs] adj.

1. двухсэнсо́ўны; няя́сны; сумні́ўны

2. падазро́ны

duchess [ˈdʌtʃəs] n. герцагі́ня; княгі́ня

duchy [ˈdʌtʃi] n. ге́рцагства; кня́ства;

The Grand Duchy of Lithuania hist. Вялі́кае Кня́ства Літо́ўскае

duck1 [dʌk] n. (pl. ducks or duck) ка́чка

a lame duck няўда́чнік;

a sitting duck лёгкі здабы́так, лёгкая здабы́ча;

like water off a duck’s back як з гу́сі вада́;

take to smth. like a duck to water ≅адчува́ць сябе́ як ры́ба ў вадзе́; прызвыча́іцца ве́льмі лёгка да чаго́-н.

duck2 [dʌk] v.

1. ху́тка нахіля́цца;

duck one’s head ху́тка нагну́ць галаву́

2. акуна́ць; акуна́цца

duckling [ˈdʌklɪŋ] n. качаня́, качанё

duct [dʌkt] n.

1. tech. труба́, тру́бка; про́вад

2. med. кана́л