Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Con (пісьмовае скар. ад Conservative) кансерваты́ўны

con1 [kɒn] n. (скар. ад contra) :

pros and cons за і су́праць

con2 [kɒn] v. infml выма́ньваць; падма́нваць, ашу́кваць, махля́рыць

concave [kɒnˈkeɪv] adj. угну́ты, увагну́ты

conceal [kənˈsi:l] v. fml уто́йваць, таі́ць, скрыва́ць, хава́ць

concede [kənˈsi:d] v.

1. дапуска́ць (магчымасць, правільнасць чаго-н.)

2. саступа́ць, уступа́ць

3. sport даць фо́ру, апярэ́дзіць (каго-н. у чым-н.)

conceit [kənˈsi:t] n. ганарлі́васць, ганары́стасць, самаўзвышэ́нне, фанабэ́рыя

conceited [kənˈsi:tɪd] adj. самаздаво́лены, ганары́сты, пыхлі́вы, фанабэ́рысты

conceivable [kənˈsi:vəbl] adj. дасту́пны (розуму), зразуме́лы; магчы́мы

conceive [kənˈsi:v] v.

1. разуме́ць, спасціга́ць; заду́мваць

2. зача́ць (дзіця)