Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

but1 [bʌt, bət] prep. апрача́, апро́ч, акрамя́; за выключэ́ннем;

All but he were present. Усе, акрамя яго, прысутнічалі;

I came last but one in the race. Я прыбег перадапошнім.

but2 [bʌt, bət] conj.

1. але́, адна́к, тым не менш

2. за выключэ́ннем, акрамя́;

I had no choice but to sign the paper. Мне нічога не заставалася, акрамя як падпісаць паперу.

but then адна́к, з і́ншага бо́ку, але́

butcher1 [ˈbʊtʃə]n.

1. мясні́к, гандля́р мя́сам

2. бязлі́тасны забо́йца, кат

butcher2 [ˈbʊtʃə] v. забіва́ць, біць, рэ́заць (жывёлу)

butcher’s [ˈbʊtʃəz] n. мясна́я кра́ма

butchery [ˈbʊtʃəri] n.

1. крыва́вая бо́йня; ма́савая разня́; жо́рсткае забо́йства

2. прафе́сія мясніка́

butler [ˈbʌtlə] n. дварэ́цкі

butt1 [bʌt] n.

1. то́ўсты кане́ц (стрэльбы, прылады і да т.п.)

2. недаку́рак

3. AmE, infml я́гадзіца

butt2 [bʌt] n. : a butt for ridicule мішэ́нь для кпі́наў

butt3 [bʌt] v.

1. бі́ць галаво́ю

2. баро́цца, бада́цца, басці́ся

butt in [ˌbʌtˈɪn] phr. v. бесцырымо́нна ўла́зіць (у справу)