Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

bewail [bɪˈweɪl] v. fml апла́кваць, галасі́ць

beware [bɪˈweə] v. (of) берагчы́ся, сцерагчы́ся

bewilder [bɪˈwɪldə] v. бянтэ́жыць, азада́чваць, ста́віць у тупі́к; збіва́ць з панталы́ку

bewildering [bɪˈwɪldərɪŋ] adj. які́ азадачвае/бянтэ́жыць/здзіўля́е;

There is a bewildering variety of flora in this area. Флора гэтага краю проста здзіўляе сваёй разнастайнасцю.

bewilderment [bɪˈwɪldəmənt] n. збянтэ́жанасць; замяша́нне;

stare in bewilderment глядзе́ць збянтэ́жана

bewitch [bɪˈwɪtʃ] v. lit. заваро́жваць, зачаро́ўваць (таксама перан.);

He was simply bewitched by her beauty. Яе краса проста зачаравала яго.