Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

aloe [ˈæləʊ] n. bot. ало́э, алья́с

aloft [əˈlɒft] adv. poet.

1. наве́рсе, уве́рсе; у вышыні́

2. увы́сь, увышыню́

alone [əˈləʊn]adj.

1. адзі́н, адна́;

She lives alone. Яна жыве адна.

2. сам, сама́;

The assassin said he had acted alone. Забойца сказаў, што ён дзейнічаў адзін (самастойна).

3. адзіно́кі, само́тны;

Jane felt all alone in the world. Джэйн адчула сябе вельмі адзінокай.

4. : The gloves alone cost ₤50. Толькі пальчаткі каштавалі ₤50.

go it alone дзе́йнічаць самасто́йна (без дапамогі іншых);

leave/let smb. alone пакі́нуць у спако́і; не чапа́ць;

Leave him alone! Не чапай яго!;

let alone не ка́жучы (ужо́) пра;

There isn’t enough room for us, let alone any guests. Нам самім мала месца, не кажучы ўжо пра гасцей;

stand alone

1) быць самасто́йным/самадастатко́вым

2) быць/стая́ць асо́бна

along [əˈlɒŋ] adv., prep. уздо́ўж, наўсця́ж;

walk along the road ісці́ па даро́зе;

sail along the coast плы́сці ўздо́ўж бе́рага

get along with smb. ла́дзіць, жыць у зго́дзе з кім-н.

alongside1 [əˌlɒŋˈsaɪd] adv. по́бач; каля́, ля;

Peter caught up with me and rode alongside. Пітэр дагнаў мяне і ехаў побач.

alongside2 [əˌlɒŋˈsaɪd] prep. по́бач, каля́;

The car pulled up alongside us. Машына спынілася побач з намі.

aloof [əˈlu:f] adj. адчу́жаны, адасо́блены; абыя́кавы да і́ншых

keep/hold aloof трыма́цца адчу́жана/адасо́блена;

remain/stand aloof ухіля́цца, цура́цца

aloofness [əˈlu:fnəs] n. адчу́жанасць, адасо́бленасць, хало́днасць (у адносінах)

aloud [əˈlaʊd] adv. уго́лас; го́ласна;

She read the letter aloud to us. Яна прачытала нам ліст уголас.