Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

agrarian [əgˈreəriən] adj. агра́рны;

agrarian reforms агра́рныя рэфо́рмы

agree [əˈgri:] v. (with, to)

1. згаджа́цца, пагаджа́цца; пагадня́цца, дамаўля́цца;

I agree. Я згодны/згодная;

Do you agree? Вы згодныя?

2. супада́ць, сыхо́дзіцца;

His story agrees with mine in everything except small details. Яго аповед сыходзіцца ва ўсім з маім, акрамя неістотных падрабязнасцей.

3. : The food didn’t agree with me. Ад гэтай яды мне стала кепска.

4. ling. дапасо́ўваць; дапасо́ўвацца;

The adjective agrees with the noun in the given language. У гэтай мове прыметнік дапасуецца да назоўніка.

agreeable [əˈgri:əbl] adj. fml

1. прые́мны;

agreeable weather до́брае надво́р’е

2. зго́дны;

be agreeable (to smth.) згаджа́цца (з чым-н.)

3. прыма́льны

agreeably [əˈgri:əbli] adv. fml прые́мна

agreement [əˈgri:mənt] n.

1. зго́да, дамо́ў ленасць;

come to an agreement прыйсці́ да зго́ды; пагадзі́цца

2. пагадне́нне, дагаво́р;

a trade agreement гандлёвае пагадне́нне;

a bilateral agreement двухбако́вае пагадне́нне

3. ling. дапасава́нне

agricultural [ˌægrɪˈkʌltʃərəl] adj. сельскагаспада́рчы; земляро́бчы

agriculture [ˈægrɪkʌltʃə] n. се́льская гаспада́рка; земляро́бства

agronomist [əˈgrɒnəmɪst] n. аграно́м

agronomy [əˈgrɒnəmi] n. аграно́мія

aground [əˈgraʊnd] adj., adv. на ме́лі; на мель;

be aground сядзе́ць на ме́лі (таксама перан.);

run aground се́сці на мель;

The ship ran aground. Карабель сеў на мель.