Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

tranquillize, BrE -ise [ˈtræŋkwɪlaɪz] v. заспако́йваць, транквілізава́ць;

a fast-acting tranquillizing drug заспакая́льны сро́дак ху́ткага дзе́яння

tranquillizer, BrE -iser [ˈtræŋkwɪlaɪzə] n. заспакая́льны сро́дак, транквіліза́тар

trans (пісьмовае скар. ад translated) перакла́дзены

transact [trænˈzækt] v. fml ве́сці (справы); заключа́ць пагадне́нні (паміж кім-н.);

transact only with honest people мець спра́вы то́лькі з прысто́йнымі людзьмі́

transaction [trænˈzækʃn] n.

1. здзе́лка, спра́ва;

engaged in various transactions заня́ты ро́знымі спра́вамі

2. вядзе́нне (спраў)

3. pl. transactions пра́цы, пратако́лы, навуко́выя запі́скі;

Transactions of the Philological Society пра́цы філалагі́чнага аб’ядна́ння

transatlantic [ˌtrænzətˈlæntɪk] adj. трансатланты́чны;

a transatlantic voyage трансатланты́чнае падаро́жжа

transcend [trænˈsend] v. fml

1. выхо́дзіць за ме́жы;

transcend the limits of decency пераступа́ць ме́жы прысто́йнасці

2. (in) перасяга́ць, перавыша́ць (у чым-н.);

It transcends my po wers of description. Звыш маіх магчымасцей апісаць гэта.

transcendent [trænˈsendənt] adj. fml надзвыча́йны; выда́тны, выбі́тны, цудо́ўны;

transcendent beauty надзвыча́йная прыгажо́сць;

a transcendent folly невераго́днае глу́пства

transcendental [ˌtrænsenˈdentl] adj. philos. апрыёрны, трансцэндэ́нтны; незвыча́йны, звышнатура́льны;

transcendental capacity звышнатура́льныя здо́льнасці

transcontinental [ˌtrænzˌkɒntɪˈnentl] adj. транскантынента́льны (пра чыгунку, пералёт)