Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

dedicate [ˈdedɪkeɪt] v. прысвяча́ць

dedicated [ˈdedɪkeɪtɪd] adj.

1. адда́ны;

She is a dedicated teacher. Гэта(я) настаўніца любіць сваю працу.

2. прысве́чаны

dedication [ˌdedɪˈkeɪʃn] n.

1. адда́насць, ве́рнасць

2. прысвячэ́нне

deduce [dɪˈdju:s] v. выво́дзіць; рабі́ць вы́вад/высно́ву/заключэ́нне

deduct [dɪˈdʌkt] v. адніма́ць, вылі́чваць

deduction [dɪˈdʌkʃn] n.

1. дэду́кцыя, высно́ва, вы́вад, заключэ́нне

2. вы́лік, вылічэ́нне

deed [di:d] n.

1. учы́нак, дзе́янне;

a heroic deed по́дзвіг

2. law акт, дакуме́нт

your good deed for the day то́е кары́снае, до́брае, што вы ро́біце

deejay [ˈdi:dzeɪ] n. infml ды-джэ́й

deep1 [di:p] adj.

1. глыбо́кі (у розных знач.);

a deep impression глыбо́кае ўра́жанне;

a deep shelf шыро́кая палі́ца;

deep sorrow глыбо́кі сму́так;

a deep well глыбо́кі кало́дзеж;

a hole six feet deep я́ма глыбінёй у шэсць фу́таў;

a village deep in the valley вёска, разме́шчаная ў глыбіні́ далі́ны;

deep in debt па ву́шы ў даўга́х;

deep in thought у задуме́нні;

heave a deep sigh глыбо́ка ўздыха́ць;

take a deep breath зрабі́ць глыбо́кі ўды́х

2. цёмны, густы́ (пра фарбы);

deep red цёмна-чырво́ны

3. ні́зкі (пра голас)

4. уто́ены, скры́ты, патае́мны;

deep designs патае́мныя заду́мы;

He’s a deep one. Ён скрытны.

deep2 [di:p] adv. глыбо́ка;

dig deep глыбо́ка капа́ць

deep into the night да глыбо́кай но́чы;

still waters run deep ці́хая вада́ берагі́ рве