Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

compact1 [ˈkɒmpækt] n. кампа́ктная/прасава́ная пу́дра

compact2 [kəmˈpækt] adj.

1. кампа́ктны, цвёрды

2. сці́слы (стыль), лакані́чны

compact3 [kəmˈpækt] v. рабі́ць больш цвёрдым, спрасо́ўваць

compact disk [ˌkɒmpæktˈdɪsk] n. кампа́кт-дыск

companion [kəmˈpæniən] n.

1. кампаньён, тава́рыш; спадаро́жнік

2. па́рная рэч

3. даве́днік, дапамо́жнік

companionship [kəmˈpæniənʃɪp] n. тавары́ства, сябро́ўства, хаўру́с; тавары́скія/сябро́ўскія адно́сіны

company [ˈkʌmpəni] n.

1. кампа́нія (гандлёвая);

an insurance company страхава́я кампа́нія;

a Limited Liability Company кампа́нія з абмежава́най адка́знасцю

2. theatre тру́па

3. кампа́нія, го́сці;

Are you expecting company? Вы чакаеце гасцей?

4. mil. ро́та

5. naut. экіпа́ж, кама́нда

be good/poor company быць ціка́вым/неціка́вым суразмо́ўцам;

bear/keep smb. company склада́ць кампа́нію каму́-н.;

in company with smb. ра́зам з кім-н.;

keep bad company быва́ць у дрэ́ннай кампа́ніі, вадзі́цца з дрэ́ннымі людзьмі́;

keep company with smb. сябрава́ць/дружы́ць/сустрака́цца з кім-н.;

keep good company сустрака́цца з до́брымі людзьмі́, быва́ць у до́брай кампа́ніі;

part company with smb. спыні́ць знаёмства з кім-н.;

two’s company, three’s a crowd ≅ дзе дво́е, там трэ́ці лі́шні

comparable [ˈkɒmpərəbl] adj. (to/with) параўна́льны

comparative1 [kəmˈpærətɪv] n. ling. the comparative вышэ́йшая ступе́нь параўна́ння

comparative2 [kəmˈpærətɪv] adj. параўна́льны, кампараты́ўны; адно́сны