Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

cold cream [ˈkəʊldkri:m] n. кальдкрэ́м

collaborate [kəˈlæbəreɪt] v. (with)

1. супрацо́ўнічаць

2. derog. супрацо́ўнічаць з во́рагам

collaboration [kəˌlæbəˈreɪʃn] n. (with)

1. супрацо́ўніцтва;

work in collaboration with smb. супрацо́ўнічаць з кім-н.

2. derog. супрацо́ўніцтва з во́рагам, здра́дніцтва, здра́да

collaborator [kəˈlæbəreɪtə] n.

1. супрацо́ўнік

2. калабарацыяні́ст; той, хто супрацо́ўнічае з акупа́нтамі; здра́днік; здра́дніца

collage [ˈkɒlɑ:ʒ] n. кала́ж

collagen [ˈkɒlədʒən] n. biol. калаге́н

collapse1 [kəˈlæps] n.

1. падзе́нне; абва́л;

the collapse of the roof абва́л да́ху

2. упа́дак сіл; кала́пс

3. крушэ́нне, права́л (пра планы, надзеі)

collapse2 [kəˈlæps] v.

1. абвалі́цца, абру́шыцца

2. звалі́цца, зле́гчы; упа́сці ду́хам

3. пацярпе́ць крах, правалі́цца (пра планы)

4. скла́двацца, склада́цца; разбіра́цца

collapsible [kəˈlæpsəbl] adj. складны́; разбо́рны; адкідны́;

a collapsible boat разбо́рная ло́дка;

a collapsible chair складно́е крэ́сла;

a collapsible seat адкідно́е крэ́сла

collar [ˈkɒlə] n.

1. каўне́р, каўне́рык

2. ашы́йнік, нашы́йнік, абро́жак

3. хаму́т

4. tech. уту́лка