Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

allocation [ˌæləˈkeɪʃn] n. выдзяле́нне сро́дкаў/гро́шай; асігнава́нне

allophone [ˈæləfəʊn] n. ling. алафо́н

allot [əˈlɒt] v.

1. размярко́ўваць

2. раздава́ць; выдзяля́ць;

within the allotted time у вы́значаны час/тэ́рмін;

allot a task дава́ць зада́нне

allotment [əˈlɒtmənt] n.

1. размеркава́нне

2. кава́лак зямлі́; зяме́льны ўча́стак (які здаецца ў арэнду для апрацоўкі)

allow [əˈlaʊ] v.

1. дазваля́ць;

Smoking is not allowed. Курыць не дазваляецца;

No dogs allowed. Уваход з сабакамі забаронены.

2. (for) праду́гледжваць; браць пад ува́гу

allowable [əˈlaʊəbl] adj. дазво́лены; дапушча́льны;

allowable expenses дапушча́льныя выда́ткі

allowance [əˈlaʊəns] n.

1. грашо́вая дапамо́га;

family allowance грашо́вая дапамо́га на дзяце́й/сям’ю́;

travel allowance гро́шы на пае́здку

2. дазво́л на право́з;

a luggage allowance of 20 kilos дазво́л на право́з 20 кілагра́маў багажу́

3. AmE кішэ́нныя гро́шы

make allowance(s) for прыма́ць пад ува́гу, прыма́ць у разлі́к

alloy [ˈælɔɪ] n. сплаў (металаў)

allspice [ˈɔ:lspaɪs] n. яма́йскі духмя́ны пе́рац

allude [əˈlu:d] v. fml (to) спасыла́цца, зга́дваць, прыга́дваць, намяка́ць