Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

film star [ˈfɪlmstɑ:] n. кіназо́рка

filter1 [ˈfɪltə] n. фільтр

filter2 [ˈfɪltə] v. фільтрава́ць, працэ́джваць

filth [fɪlθ] n.

1. гразь, бруд

2. брыдо́та, паску́дства

filthy [ˈfɪlθi] adj. бру́дны, агі́дны

filtration [fɪlˈtreɪʃn] n. фільтра́цыя

fin [fɪn] n. плаўні́к

final1 [ˈfaɪnl] n.

1. sport фіна́л, фіна́льная сустрэ́ча/гульня́

2. pl. finals BrE выпускны́я экза́мены;

sit/take one’s finals здава́ць выпускны́я экза́мены

final2 [ˈfaɪnl] adj. апо́шні; канчатко́вы

finale [fɪˈnɑ:li] n. mus. фіна́л;

a grand finale урачы́сты фіна́л