Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

exceed [ɪkˈsi:d] v. fml перавыша́ць, пераўзыхо́дзіць;

He was fined for exceeding the speed limit. Яго аштрафавалі за перавышэнне хуткасці;

exceed smb.’s expectations пераўзыхо́дзіць чые́-н. чака́нні/спадзява́нні

exceedingly [ɪkˈsi:dɪŋli] adv. надзвы́чай, надзвыча́йна

excel [ɪkˈsel] v. (at/in) перасяга́ць; вылуча́цца (чым-н. добрым);

excel oneself пераўзыхо́дзіць (само́га) сябе́

excellence [ˈeksələns]n. выда́тнасць

Excellency [ˈeksələnsi] n. : Your/His Excellency Ва́ша/Яго́ Правасхадзі́цельства

excellent [ˈeksələnt] adj. выда́тны, ве́льмі до́бры;

excellent service выда́тны сэ́рвіс;

What an excellent idea! Якая цудоўная ідэя!;

She speaks excellent Swedish. Яна выдатна размаўляе па-шведску.

excellently [ˈeksələntli] adv. выда́тна, ве́льмі до́бра

except1 [ɪkˈsept] v. fml (from) выключа́ць

except2 [ɪkˈsept] prep. акрамя́, апро́ч, апрача́, за выключэ́ннем;

Nobody came except me. Ніхто не прыйшоў, апроч мяне.

except3 [ɪkˈsept] conj. за выключэ́ннем;

The house stayed empty except when we came. Дом пуставаў, за выключэннем таго часу, калі мы прыязджалі.