Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

exchange2 [ɪksˈtʃeɪndʒ] v. абме́ньваць; абме́ньвацца;

exchange views/ideas/information абме́ньвацца по́глядамі/ідэ́ямі/інфарма́цыяй;

exchange smth. for smth. абме́ньваць што-н. на што-н.

exchangeable [ɪksˈtʃeɪndʒəbl] adj. які́ мо́жна замяні́ць, абмяня́ць

exchequer [ɪksˈtʃekə] n.

1. the Exchequer казначэ́йства, міністэ́рства фіна́нсаў (у Вялікабрытаніі);

Chancellor of the Exchequer ка́нцлер казначэ́йства, міні́стр фіна́нсаў (у Вялікабрытаніі)

2. казна́; дзяржа́ўныя фіна́нсы

excise1 [ˈeksaɪz] n. econ. акцы́з, акцы́зны збор

excise2 [ɪkˈsaɪz] v. (from) fml пазбаўля́цца; выдаля́ць;

The tumour was successfully excised. Пухліну паспяхова выдалілі.

excitable [ɪkˈsaɪtəbl] adj. ура́жлівы, узбуджа́льны (пра людзей або жывёл)

excite [ɪkˈsaɪt] v.

1. узбуджа́ць, узруша́ць, хвалява́ць;

be excited хвалява́цца;

The children were excited about the coming holiday. Дзеці радаваліся надыходзячаму святу;

Don’t get excited about the outcome. This is our big chance. Не хвалюйся пра вынік. У нас вельмі добрыя шансы.

2. (in) выкліка́ць; абуджа́ць;

excite interest/envy/suspicion выкліка́ць ціка́васць/за́йздрасць/падазро́насць

excited [ɪkˈsaɪtɪd] adj. (about/at/by) узбу́джаны, усхвалява́ны;

The new play was nothing to get excited about. Новы спектакль ні ў чым не быў асаблівым.

excitedly [ɪkˈsaɪtɪdli] adv. усхвалява́на, узбу́джана

excitement [ɪkˈsaɪtmənt] n. хвалява́нне; усхвалява́насць; узбу́джанасць; узру́шанасць;

trem b le/flush with excitement дрыжа́ць/чырване́ць ад хвалява́ння;

In her excitement she began to stammer. Усхваляваная, яна пачала запінацца.