Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

evolutionary [ˌi:vəˈlu:ʃənri] adj. эвалюцы́йны

evolve [ɪˈvɒlv] v. (паступо́ва) развіва́ць; развіва́цца

ewe [ju:] n. аве́чка

ewer [ˈju:ə] n. збан

ex1 [eks] n. infml былы́ муж; была́я жо́нка;

He inroduced me to his ex. Ён пазнаёміў мяне са сваёй былой жонкай.

ex2 [eks] prep. BrE за вы́лікам;

The price is £2,000 ex VAT (value added tax). Гэта каштуе 2 000 фунтаў за вылікам ПДВ (падатку на дабаўленую вартасць).

exacerbate [ɪgˈzæsəbeɪt] v. fml

1. пагарша́ць; абвастра́ць (праблему, хваробу)

2. раздражня́ць; злава́ць

exact1 [ɪgˈzækt] adj.

1. дакла́дны; акура́тны;

the exact date/amount дакла́дная да́та/ко́лькасць;

the exact time дакла́дны час;

at that exact moment акура́т у гэ́ты мо́мант;

to be exact дакла́дней (ка́жучы);

She has worked here for several years, four to be exact. Яна працуе тут некалькі гадоў, дакладней чатыры.

2. акура́тны; пунктуа́льны (пра людзей)

3. дакла́дны (пра навукі)

exact2 [ɪgˈzækt] v. fml (from) спаганя́ць (плату, доўг)

exacting [ɪgˈzæktɪŋ] adj. патрабава́льны; які́ патрабуе/вымага́е