Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

cottage cheese [ˌkɒtɪdʒˈtʃi:z] n. сыр «катэ́дж», прасава́ны тваро́г

cottage pie [ˌkɒtɪdʒˈpaɪ] n. мясна́я запяка́нка з бу́льбай

cotton [ˈkɒtn] n.

1. баво́ўна;

a cotton dress паркалёвая суке́нка;

cotton wool BrE ва́та (медыцынская)

2. bot. баво́ўнік, баво́ўна

3. баваўня́ныя ні́ткі

cotton on [ˌkɒtnˈɒn] phr. v. BrE, infml (to) разуме́ць, ке́міць, ця́міць, даўме́цца, змікі́ціць, дапя́ць

couch1 [kaʊtʃ] n. кана́па

couch2 [kaʊtʃ] v. fml (звыч. у залежным стане) выка́зваць, (с)фармулява́ць;

couched in the idiom перада́дзены ідыёмай

couchette [ku:ˈʃet] n. адкідно́е спа́льнае месца ў ваго́не

cough1 [kɒf] n. ка́шаль;

give a slight cough адка́шляцца;

have a bad cough мо́цна ка́шляць

cough2 [kɒf] v.

1. ка́шляць; пака́шліваць

2. чхаць (пра матор)

cough up [ˌkɒfˈʌp] phr. v.

1. адка́шліваць, адха́ркваць

2. infml вы́лажыць/вы́класці (грошы); неахво́тна вы́даць (інфармацыю)

could [kʊd, kəd] v. pastcan

couldn’t [ˈkʊdnt] скар. ад could not