Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

cosmos [ˈkɒzmɒs] n. sing. the cosmos ко́смас, сусве́т

cosset [ˈkɒsɪt] v. пе́сціць, галу́біць, мілава́ць, ла́шчыць

cost1 [kɒst] n.

1. кошт, цана́, ва́ртасць;

the prime cost сабеко́шт;

the cost of living пражы́тачны мі́німум;

free of cost бяспла́тна

2. pl. costs выда́ткі, стра́ты;

the costs of production выда́ткі вытво́рчасці

at any cost/at all cost(s) любо́й цано́й/любы́м ко́штам/за любу́ю цану́

cost2 [kɒst] v. (cost)

1. каштава́ць, абыхо́дзіцца;

What does it cost? Колькі гэта каштуе?;

It cost me a lot of money. Гэта абышлося мне вельмі дорага.

2. патрабава́ць, каштава́ць;

Dictionary compiling costs a lot of time and care. Укладанне слоўніка патрабуе шмат часу і ўвагі.

3. прызна́чыць/назна́чыць цану́ (за работу і г.д.); расцэ́ньваць (тавар)

cost smb. dear прыму́сіць каго́-н. мо́цна паку́таваць;

cost a man his health/life каштава́ць чалаве́ку здаро́ўя/жыцця́

costly [ˈkɒstli] adj.

1. дарагі́, які́ каштуе шмат гро́шай;

costly furniture дарага́я мэ́бля

2. дарагі́, здабы́ты цано́й вялі́кіх ахвя́р;

a costly victory дарага́я перамо́га

costume [ˈkɒstju:m] n. касцю́м (асабліва тэатральнае/маскараднае адзенне або адзенне пэўнага гістарычнага перыяду);

a costume drama/play гістары́чная п’е́са

cosy1 [ˈkəʊzi] n. фастрыгава́ны чахо́л (для чайніка)

cosy2 [ˈkəʊzi] adj. уту́льны

cot [kɒt] n.

1. BrE дзіця́чы ло́жак

2. невялі́кі ву́зкі ло́жак

cottage [ˈkɒtɪdʒ] n. катэ́дж; невялі́кі жылы́ дом (асабліва ў сельскай мясцовасці)