Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

train staff [ˈtreɪnstɑ:f] n. цягніко́вая брыга́да

traipse [treɪps] v. infml хадзі́ць без спра́вы, валэ́ндацца, бадзя́цца без мэ́ты;

traipse over the countryside валацу́жнічаць па вёсках

trait [treɪt] n. характэ́рная ры́са, асаблі́васць, я́касць;

the chief traits of character гало́ўныя ры́сы хара́ктару

traitor [ˈtreɪtə] n. (to) здра́днік;

a traitor of Christ хрыстапрада́вец;

a traitor to one’s country здра́днік радзі́мы;

turn traitor стаць здра́днікам

traitorous [ˈtreɪtərəs] adj. fml здра́дніцкі; прада́жніцкі; верало́мны;

a traitorous act верало́мны ўчы́нак

traitress [ˈtreɪtrəs] n. здра́дніца

trajectory [trəˈdʒektəri] n. math. траекто́рыя

tram [træm] n. BrE трамва́й;

take a tram се́сці ў трамва́й;

go by tram е́хаць на трамва́і

tramcar [ˈtræmkɑ:] n. BrE = tram

tramline [ˈtræmlaɪn] n. трамва́йная лі́нія