Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

incl., inc. (пісьмовае скар. ад including) уключа́ючы; уклю́чна, у тым лі́ку

inclement [ɪnˈklemənt] adj. fml суро́вы; непаго́дны;

inclement weather не́пагадзь

inclination [ˌɪnklɪˈneɪʃn] n.

1. (towards/for) схі́льнасць, жада́нне

2. fml нахі́л;

an inclination of the head ківо́к галавы́

incline1 [ˈɪnklaɪn] n. fml нахі́л, схіл

incline2 [ɪnˈklaɪn] v.

1. fml схіля́ць; схіля́цца; нагіна́цца;

incline the head схіля́ць галаву́

2. : be inclined быць схі́льным; мець схі́льнасць;

I am inclined to believe her. Я схільны верыць ёй;

The boy is inclined to be lazy. Хлопец схільны да ляноты.

include [ɪnˈklu:d] v. уключа́ць, змяшча́ць;

Does the price include tax? Ці ўключаны ў цану падатак?

including [ɪnˈklu:dɪŋ] prep. уклю́чна, у тым лі́ку;

up to and including the 5th of June да пя́тага чэ́рвеня ўклю́чна;

all of us including me усе́ мы, у тым лі́ку і я

inclusion [ɪnˈklu:ʒn] n. уключэ́нне

inclusive [ɪnˈklu:sɪv] adj.

1. які́/што ўключа́е;

inclusive payment/price пла́та/цана́, што ўключа́е ўсе паслу́гі (у гатэлі, рэстаране і да т.п.)

2. (from… to) уклю́чна;

from the first of March to the tenth inclusive з пе́ршага сакавіка́ па дзяся́тае ўклю́чна

incognito [ˌɪnkɒgˈni:təʊ] adv. інко́гніта