Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

common2 [ˈkɒmən] adj.

1. распаўсю́джаны, звыча́йны;

the common cold звыча́йная прасту́да

2. агу́льны, суме́сны, супо́льны;

the Common Market Агу́льны ры́нак;

for the common good дзе́ля агу́льнага дабра́

3. про́сты; звыча́йны;

the common people про́стыя/звыча́йныя лю́дзі

common or garden BrE, infml звыча́йны

commonly [ˈkɒmənli] adv. звыча́йна

commonplace [ˈkɒmənpleɪs] adj. бана́льны, шабло́нны, збі́ты

Commons [ˈkɒmənz] n. pl. the Commons = the House of Commons

commonwealth [ˈkɒmənwelθ] n.

1. дзяржа́ва; рэспу́бліка

2. федэра́цыя;

the Commonwealth Садру́жнасць (асацыяцыя, у якую ўваходзяць Вялікабрытанія і большасць краін, што раней складалі Брытанскую імперыю);

the Commonwealth of Independent States (CIS) Садру́жнасць Незале́жных Дзяржа́ў (СНД)

common denominator [ˌkɒməndəˈnɒmɪneɪtə] n. math. агу́льны назо́ўнік

common room [ˈkɒmənˌrʊm] n. агу́льны пако́й (ва ўстановах)

common sense [ˌkɒmənˈsens] n. разу́мны сэнс, здаро́вы ро́зум

commotion [kəˈməʊʃn] n. хвалява́нне; мітусня́, мітульга́

communal [kəˈmju:nl] adj.

1. абшчы́нны

2. камуна́льны, грама́дскі