Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

intrigue2 [ɪnˈtri:g] v.

1. інтрыгава́ць; ціка́віць;

I was intrigued to learn that… Мне было цікава даведацца, што…

2. fml (with, against) ве́сці інтры́гі

intriguing [ɪnˈtri:gɪŋ] adj. спаку́слівы;

an intriguing prospect спаку́слівая перспекты́ва

intrinsic [ɪnˈtrɪnsɪk] adj. (to) уласці́вы;

intrinsic value сапра́ўдная кашто́ўнасць

introduce [ˌɪntrəˈdju:s] v.

1. уво́дзіць; пачына́ць;

The new law was introduced in 2001. Новы закон быў уведзены ў 2001;

He introduced his speech with a quotation. Ён пачаў сваю прамову з цытаты.

2. знаёміць; прадстаўля́ць May I introduce Mr Smith to you? Дазвольце прадставіць вам містара Сміта;

Please, introduce me to… Калі ласка, пазнаёмце мяне з…

introduction [ˌɪntrəˈdʌkʃn] n.

1. увядзе́нне

2. (to) уво́дзіны, усту́п, прадмо́ва

3. прадстаўле́нне; знаёмства;

a letter of introduction рэкамендацы́йны ліст

introductory [ˌɪntrəˈdʌktəri] adj. уво́дны, усту́пны

introspection [ˌɪntrəˈspekʃn] n. psychol. інтраспе́кцыя; самаана́ліз

introspective [ˌɪntrəˈspektɪv] adj. psychol. інтраспекты́ўны

introvert [ˈɪntrəvɜ:t] n. інтраве́рт; чалаве́к, засяро́джаны на самі́м сабе́

introverted [ˌɪntrəˈvɜ:tɪd] adj. засяро́джаны на самі́м сабе́; замкнёны