Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

white hope [ˌwaɪtˈhəʊp] n. infml асо́ба, на по́спех яко́й ма́юцца вялі́кія надзе́і

white horses [ˌwaɪtˈhɔ:sɪz] n. pl. BrE пе́ністыя грабяні́ хваль, бара́нчыкі

White House [ˈwaɪtˌhaʊs] n. the White House Бе́лы дом (афіцыйная рэзідэнцыя прэзідэнта ЗША)

white lie [ˌwaɪtˈlaɪ] n. няві́нная хлусня́

white man [ˈwaɪtmən] n. (pl. -men) беласку́ры чалаве́к

white meat [ˌwaɪtˈmi:t] n. бе́лае мя́са (кураціна, цяляціна і да т.п.)

White Paper [ˌwaɪtˈpeɪpə] n. ура́давы інфармацы́йны дакуме́нт па які́м-н. пыта́нні (у Вялікабрытаніі)

white sauce [ˌwaɪtˈsɔ:s] n. бе́лы со́ус (з масла, мукі і малака)

white slave [ˌwaɪtˈsleɪv] n. «бе́лая рабы́ня», прастыту́тка (асабліва паднявольная)

white slavery [ˌwaɪtˈsleɪvəri] n. га́ндаль жанчы́намі; вы́мушаная прастыту́цыя