Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

trail2 [treɪl] v.

1. цягну́ць; цягну́цца

2. валачы́; валачы́ся;

She trailed five children after her. Яна цягнула за сабою пяцярых дзяцей.

3. сла́цца; абвіва́ць, абвіва́цца; пле́сціся (пра расліны);

Creepers trailed over roofs and walls. Паўзучыя расліны абвівалі дахі і сцены.

4. infml зама́ньваць; падма́нваць; рэкламава́ць (па радыё)

5. сачы́ць, высо́чваць;

trail a wild animal высо́чваць дзі́кую жывёліну

trail away [ˌtreɪləˈweɪ] phr. v. =

trail offtrail off [ˌtreɪlˈɒf] phr. v. заціха́ць, заміра́ць (асабліва пра размову);

The discussion trailed off into futilities. Абмеркаванне было марным.

trailblazer [ˈtreɪlˌbleɪzə] n.

1. той, хто праклада́е шлях (у лесе)

2. нава́тар, піяне́р; першапрахо́дца; следапы́т

trailer [ˈtreɪlə] n.

1. трэ́йлер, прычэ́п

2. AmE дом-прычэ́п

3. кінаафі́ша, ано́нс; кінаплака́т

train1 [treɪn] n.

1. цягні́к;

change trains рабі́ць пераса́дку з аднаго́ цягніка́ на і́ншы;

get on/off a train садзі́цца ў цягні́к/сыхо́дзіць з цягніка́;

take/catch/get the 7.15 train се́сці ў цягні́к, што адыхо́дзіць у 7.15;

go/travel by train е́хаць на цягніку́

2. карава́н, або́з; вясе́льны по́езд

3. нато́ўп, сві́та (прыхільнікаў)

4. чарада́; ланцу́г

5. шлейф (сукенкі); хвост (павы)

in train infml напагато́ве;

a train of thought ход ду́мак

train2 [treɪn] v.

1. (at/in) вучы́ць; вучы́цца

2. навуча́ць; навуча́цца;

train smb.’s taste выхо́ўваць чый-н. густ

3. (for) рыхтава́ць; рыхтава́цца

4. трэнірава́ць; трэнірава́цца; дрэсірава́ць

trainee [ˌtreɪˈni:] n.

1. стажо́р, практыка́нт;

a trainee programmer праграмі́ст-стажо́р

2. mil. той, хто прахо́дзіць баяву́ю падрыхто́ўку

trainer [ˈtreɪnə] n.

1. pl. trainers BrE красо́ўкі

2. трэ́нер, інстру́ктар

training [ˈtreɪnɪŋ] n. трэніро́ўка;

be in training трэнірава́цца;

go into training пайсці́ працава́ць трэ́нерам

training college [ˈtreɪnɪŋˌkɒlɪdʒ] n. спецыя́льны кале́дж, тэ́хнікум (у Вялікабрытаніі);

a police training college кале́дж для падрыхто́ўкі паліцэ́йскіх

trainman [ˈtreɪnmən] n. AmE (pl. -men) правадні́к; чыгу́начнік