Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

instability [ˌɪnstəˈbɪləti] n.

1. няўсто́йлівасць

2. неўраўнава́жанасць (характару)

install [ɪnˈstɔ:l] v.

1. устана́ўліваць;

They have installed central heating. Яны ўстанавілі цэнтральнае ацяпленне.

2. прызнача́ць на паса́ду

installation [ˌɪnstəˈleɪʃn] n.

1. устано́ўка; уладкава́нне

2. інсталя́цыя (пра твор мастацтва)

instalment [ɪnˈstɔ:lmənt] n.

1. узно́с, унёсак;

pay by instalments плаці́ць у растэрміно́ўку

2. асо́бны вы́пуск, ча́стка (кніжкі, тэлесерыяла і да т.п., якія выходзяць праз пэўны тэрмін)

instance [ˈɪnstəns] n. (of) пры́клад; вы́падак

for instance напры́клад;

in the first instance fml у пе́ршую чаргу́

instant1 [ˈɪnstənt]n. імгне́нне, міг, мо́мант;

He left that very instant. У той жа момант ён пайшоў;

in an instant мі́гам, праз хвілі́ну;

I’ll be back in an instant. Я мігам вярнуся.

instant2 [ˈɪnstənt] adj.

1. неадкла́дны

2. : instant coffee хуткараствара́льная ка́ва

instantaneous [ˌɪnstənˈteɪniəs] adj. вокамгне́нны;

an instantaneous decision вокамгне́ннае рашэ́нне

instantly [ˈɪnstəntli] adv. за́раз жа, неадкла́дна

instead [ɪnˈsted] adv. заме́ст, узаме́н