Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

trenchant [ˈtrentʃənt] adj. fml рэ́зкі, ко́лкі, во́стры; з’е́длівы;

trenchant style рэ́зкая мане́ра;

a trenchant argument мо́цны аргуме́нт

trench coat [ˈtrentʃˌkəʊt] n. цёплы паўшыне́ль; трэнч

trend [trend] n. (towards) агу́льны кіру́нак, тэндэ́нцыя;

the trend of opinion агу́льная ду́мка;

set a/the trend надава́ць кіру́нак

trendsetter [ˈtrendˌsetə] n. этало́н но́вай мо́ды; заканада́ўца мо́ды

trendy [ˈtrendi] adj. infml мадня́цкі; мадэрно́вы;

a trendy girl сты́льная дзяўчы́на

trepidation [ˌtrepɪˈdeɪʃn] n. fml

1. трыво́га, збянтэ́жанасць; разгу́бленасць; хвалява́нне;

watch smth. with trepidation сачы́ць за чым-н. з хвалява́ннем

2. трапята́нне, дрыжэ́нне, дрыжа́нне

trespass1 [ˈtrespəs] n. злоўжыва́нне; парушэ́нне;

a trespass of frontier парушэ́нне мяжы;

a trespass on smb.’s time злоўжыва́нне чыі́м-н. ча́сам

trespass2 [ˈtrespəs] v. (on)

1. паруша́ць чужо́е пра́ва ўлада́ння;

“No trespassing” «Прахо́д забаро́нены» (надпіс)

2. злоўжыва́ць; ква́піцца;

trespass the bounds of good taste перахо́дзіць ме́жы до́брага гу́сту;

trespass on smb.’s hospitality злоўжыва́ць чыёй-н. гасці́ннасцю

trespasser [ˈtrespəsə] n. правапаруша́льнік; “Tres passers will be prosecuted” «Паруша́льнікі бу́дуць пакара́ныя» (надпіс)

tress [tres] n. lit.

1. ку́дзер, па́сма; каса́;

in tresses запле́цены ў ко́сы

2. pl. tresses распу́шчаныя валасы́