Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

syndicate2 [ˈsɪndɪkeɪt] v. аб’ядно́ўваць у сіндыка́ты

syndrome [ˈsɪndrəʊm] n.

1. med. сіндро́м, суку́пнасць сімпто́маў

2. шэ́раг узаемазвя́заных з’яў (грамадскага жыцця);

Unemployment, inflation, and low wages are all parts of economic syndrome. Беспрацоўе, інфляцыя і нізкая зарплата – гэта праявы эканамічнага сіндрому.

synod [ˈsɪnəd] n. eccl. сіно́д, царко́ўны сабо́р, царко́ўны саве́т

synonym [ˈsɪnənɪm] n.

1. ling. сіно́нім

2. (for) атаяса́мліванне;

His name has become a synonym for probity. Яго імя пачало атаясамлівацца з непадкупнасцю.

synonymous [sɪˈnɒnɪməs] adj.

1. сінанімі́чны;

be synonymous with smth. быць сінанімі́чным чаму́-н.

2. то́есны;

Wealth is not necessarily synonymous with generosity. Багацце – гэта неабавязкова велікадушша.

synopsis [sɪˈnɒpsɪs] n. (pl. synopses) рэзюмэ́, канспе́кт; каро́ткі агля́д, сіно́псіс;

give a synopsis of the thesis напіса́ць аўтарэфера́т дысерта́цыі

synoptic [sɪˈnɒptɪk] adj.

1. зво́дны, агля́дны

2. сінапты́чны;

synoptic meteorology сінапты́чная метэарало́гія;

a synoptic chart/map сінапты́чная ка́рта

syntactic [sɪnˈtæktɪk] adj. ling. сінтаксі́чны;

syntactic differences адро́зненні ў сі́нтаксісе

syntagma [sɪnˈtægmə] n. ling. (pl. syntagmas or syntagmata) сінта́гма

syntagmatic [ˌsɪntægˈmætɪk] adj. ling. сінтагматы́чны;

syntagmatic relations сінтагматы́чныя адно́сіны