Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

leave1 [li:v] n.

1.(таксама leave of absence) во́дпуск, адпачы́нак;

be on leave знахо́дзіцца ў во́дпуску;

sick leave вызвале́нне ад пра́цы з-за хваро́бы;

maternity leave дэкрэ́тны во́дпуск

2. fml дазво́л;

give smb. leave to do smth. даць каму́-н. дазво́л зрабі́ць што-н.

take leave of smb./take one’s leave разві́твацца

leave2 [li:v] v. (left)

1. пайсці́, вы́йсці, пае́хаць;

They left Rome for Paris. З Рыма яны паехалі ў Парыж;

What time did you leave home? Калі вы выйшлі/пайшлі з дому?

2. ад’язджа́ць, адыхо́дзіць, адпраўля́цца;

The train leaves at 8 a.m. Цягнік адпраўляецца а 8 гадзіне раніцы.

3. кі́даць, пакіда́ць;

Нe left his family. Ён пакінуў сям’ю;

Наs anyone left a message for me? Ніхто нічога мне не пакідаў?;

leave smb./smth. alone пакіда́ць каго́-н./што-н. у спако́і, не турбава́ць, не чапа́ць;

You’d better leave him alone. Лепш пакінь яго ў спакоі, не турбуй яго;

Leave my things alone! Не чапай мае рэчы!

4. забыва́ць; забыва́цца;

I’ve left the key at home. Я забыў ключ дома.

5. : be left застава́цца;

She was left a widow. Яна засталася ўдавой;

How much money is there left? Колькі грошай засталося?

leave behind [ˌli:vbɪˈhaɪnd] phr. v.

1. абганя́ць, пераганя́ць (каго-н./што-н.);

We left him far behind. Мы пакінулі яго далёка ззаду.

2. : be left behind адстава́ць;

She got left behind with her maths. Яна адстала па матэматыцы.

leave off [ˌli:vˈɒf] phr. v. infml перастава́ць, спыня́цца (рабіць што-н.);

The rain would not leave off. Дождж ніяк не спыняўся/не пераставаў;

Where did we leave off? На чым мы спыніліся?

leave out [ˌli:vˈaʊt] phr. v. прапусці́ць, не ўключа́ць (каго-н./што-н. у групу, у спіс і да т.п.);

You’ve left out a letter in the last word. Ты прапусціў літару ў апошнім слове.

leaves [li:vz] pl.leaf