Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

left1 [left] n.

1. ле́вы бок/накіру́нак;

In Britain cars drive on the left. У Вялікабрытаніі левастаронні рух;

from the left зле́ва;

to the left нале́ва;

on/to my left зле́ва ад мяне́

2. the left/the Left pl. ле́выя (у палітыцы)

left2 [left] adj. ле́вы;

left hand/glove ле́вая рука́/пальча́тка;

left side/turn ле́вы бок/паваро́т;

Take a left turn at the crossroads. На скрыжаванні зрабіце левы паварот.

left3 [left] adv. зле́ва, нале́ва;

Turn left at the crossroads. На скрыжаванні павярніце налева.

left4 [left] past, p.p.leave2

leftist1 [ˈleftɪst] n. той, хто прытры́мліваецца ў палі́тыцы ле́вых по́глядаў; ся́бра ле́вай па́ртыі; лява́к

leftist2 [ˈleftɪst] adj. ле́вы (у палітыцы)

leftover [ˈleftəʊvə] n.

1. pl. leftovers рэ́шткі (яды);

Give the leftovers to the dog. Аддай рэшткі яды сабаку.

2. перажы́так; след

lefty, leftie [ˈlefti] n. infml

1. ле́вы, чалаве́к з ле́вымі по́глядамі; лява́к (неадабральна)

2. ляўша́

left-handed [ˌleftˈhændɪd] adj. які́ карыстаецца ў асно́ўным ле́вай руко́й;

a left-handed person ляўша́; ляўшу́н

left-hander [ˌleftˈhændə] n. ляўша́; ляўшу́н