lead1 [li:d] n.
1. the lead першынство́;
be in the lead быць упе́радзе/на пе́ршым ме́сцы
2. (over, of) перава́га;
have a lead of several points over smb.ʼs rival мець перава́гу ў не́калькі ачко́ў над сваі́м сапе́рнікам
3. кіраўні́цтва; пры́клад; ініцыяты́ва;
give a lead to smb. дава́ць пры́клад каму́-н.;
take the lead браць, узя́ць (на сябе) кіраўні́цтва/ ініцыяты́ву;
follow smb.’s lead браць з каго́-н. пры́клад
4. след; ключ;
The police are looking for a lead. Паліцыя спрабуе выйсці на след.
5. гало́ўная ро́ля; гало́ўны выкана́ўца (у п’есе, фільме)
6. BrE павадо́к, шво́рка;
The dog was on the lead. Сабака быў на павадку.
7. BrE са́мае ва́жнае паведамле́нне (у газеце)
8. BrE, electr. про́вад
lead2 [li:d] v. (led)
1. ве́сці (у розных знач.);
lead smb. by the hand ве́сці каго́-н. за руку́;
Where does the road lead? Куды вядзе гэта дарога?;
He led an active life. Ён вёў актыўны лад жыцця;
lead the way пака́зваць даро́гу, ве́сці за сабо́й
2. кірава́ць, быць на чале́;
lead a party/a campaign быць на чале́ па́ртыі/кампа́ніі;
lead a choir кірава́ць хо́рам
♦
lead smb. by the nose прымуша́ць каго́-н. ісці́ на павадку́, трыма́ць каго́-н. на павадку́
lead3 [led] n.
1.chem. свіне́ц
2. графі́т; гры́фель (у алоўку)
leaden [ˈledn] adj. lit.
1. свінцо́вы; шэ́ры;
leaden clouds/waves свінцо́выя хма́ры/хва́лі
2. ну́дны;
a leaden performance ну́дны спекта́кль
3. паво́льны; сто́млены (пра рух); ця́жкі (пра крокі)
leader [ˈli:də] n.
1. (of) лі́дар; кіраўні́к; правады́р
2. BrE перадавы́ арты́кул
3. BrE пе́ршая скры́пка (у аркестры)
4. AmE дырыжо́р
leadership [ˈli:dəʃɪp] n.
1. кіраўні́цтва
2. уме́нне, здо́льнасць паве́сці за сабо́й людзе́й
3. першынство́ (у канкурэнцыі, спаборніцтве)
leading [ˈli:dɪŋ] adj.
1. вяду́чы, кіру́ючы, перадавы́;
a leading industrial nation вяду́чая/перадава́я індустрыя́льная краі́на
2. асно́ўны, гало́ўны;
a/the leading part гало́ўная ро́ля (у фільме, п’есе)
lead-in [ˈli:dɪn] n. усту́п; усту́пнае сло́ва (асабліва на радыё або тэлебачанні)
leaf1 [li:f] n. (pl. leaves)
1. ліст (дрэва);
oak leaves лі́сце ду́ба;
come into leaf распуска́цца;
in leaf пакры́ты лісто́тай
2. ліст (кнігі, металу)
♦
shake like a leaf калаці́цца/дрыжа́ць як асі́навы ліст;
take a leaf from smb.’s book браць пры́клад з каго́-н.;
turn over a new leaf пача́ць жыць па-но́ваму
leaf2 [li:f] v. : leaf through пераго́ртваць (старонкі кнігі)