Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

holidaymaker [ˈhɒlədeɪˌmeɪkə] n. BrE адпускні́к, куро́ртнік

holiday camp [ˈhɒlədeɪˌkæmp] n. BrE ке́мпінг, турысты́чны ла́гер

holiness [ˈhəʊlinəs] n.

1. свя́тасць, свяшчэ́ннасць

2. Holiness Свя́тасць (тытул папы);

His Holiness Pope John Paul Яго́ Свя́тасць Ян Па́вел

Hollander [ˈhɒləndə] n. гала́ндзец; гала́ндка

holler [ˈhɒlə] v. infml выкры́кваць; галасі́ць, лямантава́ць; вішча́ць, е́нчыць

hollow1 [ˈhɒləʊ] n.

1. упа́дзіна, запа́дзіна, я́ма, я́міна

2. нізі́на, лог, лагчы́на

3. дупло́; пячо́ра

hollow2 [ˈhɒləʊ] adj.

1. пусты́, по́лы;

a hollow tree дуплі́стае дрэ́ва

2. запа́лы (пра шчокі)

3. глухі́ (гук)

4. пусты́, няшчы́ры, несур’ёзны;

hollow promises пусты́я абяца́нні

5. непатрэ́бны

hollow3 [ˈhɒləʊ] v. (out) выдзёўбваць, выко́пваць;

The cave was hollowed out of the hillside. Пячору зрабілі ў схіле гары.

holly [ˈhɒli] n. bot. па́дуб, вастралі́ст;

holly wreaths вянкі́ з вастралі́сту (каляднае ўпрыгажэнне)

hollyhock [ˈhɒlihɒk] n. bot. ма́льва