Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

despondent [dɪˈspɒndənt] adj. (about, over) марко́тны; тужлі́вы; су́мны;

feel despondent about smb. сумава́ць па кім-н.

despot [ˈdespɒt] n. дэ́спат, тыра́н

despotic [dɪˈspɒtɪk] adj. дэспаты́чны;

despotic power дэспаты́чная ўла́да

dessert [dɪˈzɜ:t] n. дэсе́рт, сало́дкае;

a dessert spoon дэсе́ртная лы́жка;

for dessert на дэсе́рт

destination [ˌdestɪˈneɪʃn] n. ме́сца прызначэ́ння; мэ́та (падарожжа)

destined [ˈdestɪnd] adj. fml прызна́чаны; су́джаны; наканава́ны;

He was destined for science. Яму было прызначана стаць навукоўцам.

destiny [ˈdestəni] n. лёс, до́ля;

Every man has but one destiny. У кожнага свой лёс.

destitute [ˈdestɪtju:t] adj., n. які́ жыве ў няста́чы;

the destitute беднякі́

destroy [dɪˈstrɔɪ] v.

1. разбура́ць, буры́ць; знішча́ць, руйнава́ць

2. забіва́ць (жывёл);

The horse broke its leg and had to be destroyed. Конь зламаў нагу, і яго давялося забіць.

destroyer [dɪˈstrɔɪə] n. mil. эсмі́нец