Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ally2 [əˈlaɪ] v.

1. заключа́ць саю́з; уступа́ць у саю́з; аб’ядно́ўвацца

2. (passive) быць звя́заным з;

English is closely allied to German. Англійская і нямецкая – блізкароднасныя мовы.

all-American [ˌɔ:ləˈmerɪkən] adj. тыпо́ва амерыка́нскі (у пазітыўным сэнсе)

all-around [ˌɔ:ləˈraʊnd] AmE = all-round

all-clear [ˌɔ:lˈklɪə] n. the all-clear адбо́й; сігна́л адбо́ю; дазво́л;

give the all-clear даць адбо́й; даць дазво́л

all-purpose [ˌɔ:lˈpɜ:pəs] adj. шматмэ́тавы; агу́льнага прызначэ́ння; універса́льны

all-round [ˌɔ:lˈraʊnd] adj. усебако́вы, разнаста́йны

all-rounder [ˌɔ:lˈraʊndə] n. BrE ма́йстар на ўсе́ ру́кі; зна́ўца

all-star [ˈɔ:lstɑ:] adj. зо́ркавы;

an all-star cast зо́ркавы склад/саста́ў (пра спектакль, фільм і да т.п.)

All Fools’ Day [ˌɔ:lˈfu:lzˌdeɪ] n. Дзень сме́ху; Дзень ду́рняў (1 красавіка)

all right1 [ɔ:lˈraɪt] adj.

1. здавальня́ючы; дастатко́вы;

Are you getting along all right in your new job? Вы задаволены вашай новай працай?

2. здаро́вы; паспяхо́вы;

He was ill but he is all right again. Ён хварэў, але зараз ён здаровы.