Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

unpunished [ʌnˈpʌnɪʃt] adj. непакара́ны; беспакара́ны, бяска́рны;

This serious crime must not go unpunished. Гэтае злачынства не павінна застацца без пакарання.

unputdownable [ˌʌnpʊtˈdaʊnəbl] adj. infml захапля́льны, захапля́ючы (пра кнігу, фільм)

unqualified [ˌʌnˈkwɒlɪfaɪd] adj.

1. які́ не ма́е кваліфіка́цыі;

an un-qualified teacher недыпламава́ны наста́ўнік

2. безагаво́рачны; аб салю́тны, безумо́ўны;

unqualified praise ве́льмі высо́кая пахвала́;

be an unqualified success мець я́ўны по́спех

unquenchable [ʌnˈkwentʃəbl] adj.

1. fml няўто́льны (пра голад, смагу)

2. невычэ́рпны, не вычарпа́льны; непахі́сны (энтузіязм)

unquestionable [ʌnˈkwestʃənəbl] adj. несумне́нны, безумо́ўны, бясспрэ́чны;

an unques tio nab le fact неабве́ржны факт

unquestioned [ʌnˈkwestʃənd] adj. fml бясспрэ́чны, безумо́ўны, які́ не выкліка́е сумне́ву;

Her authority is unquestioned. Яна мае бясспрэчны аўтарытэт.

unquestioning [ʌnˈkwestʃənɪŋ] adj. fml по́ўны, абсалю́тны;

unquestioning obedience по́ўнае паслушэ́нства

unquiet [ˌʌnˈkwaɪət] adj. lit. неспако́йны, трыво́жны; устрыво́жаны;

very unquiet days ве́льмі трыво́жныя дні

unravel [ʌnˈrævl] v.

1. распу́тваць, разблы́тваць (ніткі, клубок і да т.п.)

2. разга́дваць, раскрыва́ць (таямніцу);

It is difficult to unravel complex human relations. Цяжка зразумець складаныя чалавечыя адносіны.

unread [ˌʌnˈred] adj.

1. непрачы́таны (пра кнігу, часопіс і да т.п.)

2. неначы́таны;

Your remark makes mе feel unread. Ваша заўвага прымушае мяне думаць, што я мала чытала.