Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

conspicuous [kənˈspɪkjuəs] adj. прыкме́тны, кі́дкі, які́ кідаецца ў во́чы;

a conspicuous failure я́ўны права́л, я́ўная няўда́ча;

a conspicu ous success ве́льмі вялі́кі по́спех;

make oneself conspicuous звярта́ць на сябе́ ўва́гу

be conspicuous by one’s absence вызнача́цца сваёй адсу́тнасцю

conspicuously [kənˈspɪkjuəsli] adv. прыкме́тна

conspiracy [kənˈspɪrəsi] n. змо́ва, загаво́р

conspirator [kənˈspɪrətə] n. змо́ўшчык, загаво́ршчык

conspire [kənˈspaɪə] v. (against) арганізо́ўваць змо́ву, згаво́рвацца (супраць каго-н.)

constable [ˈkʌnstəbl] n. BrE канстэ́бль (ніжэйшы паліцэйскі чын)

constancy [ˈkɒnstənsi] n. пастая́нства, нязме́ннасць, трыва́ласць, непахі́снасць; ве́рнасць; цвёрдасць

constant [ˈkɒnstənt] adj.

1. пастая́нны, нязме́нны, заўсёдны;

constant complaints няспы́нныя ска́ргі

2. нязме́нны, ста́лы;

constant voltage пастая́ннае напру́жанне

3. ве́рны;

a constant friend ве́рны ся́бра

constantly [ˈkɒnstəntli] adv. пастая́нна, нязме́нна; заўсёды, заўжды́

constellation [ˌkɒnstəˈleɪʃn] n.

1. сузо́р’е

2. fml плея́да