Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

well-thought-of [ˌwelˈθɔ:tɒv] adj. паважа́ны; які́ мае до́брую рэпута́цыю;

He’s well-thought-of in government circles. Ён мае добрую рэпутацыю ў дзяржаўных колах.

well-thumbed [ˌwelˈθʌmd] adj. зацухмо́лены, зашмальцава́ны (звычайна пра кнігі)

well-timed [ˌwelˈtaɪmd] adj. своечасо́вы; слу́шны, дарэ́чны;

well-timed remarks слу́шныя заўва́гі

well-to-do [ˌweltəˈdu:] adj. замо́жны, бага́ты;

a well-to-do family замо́жная сям’я́

well-tried [ˌwelˈtraɪd]adj. праве́раны, вы́прабаваны;

well-tried methods праве́раныя ме́тады

well-turned [ˌwelˈtɜ:nd] adj. fml адто́чаны;

a well-turned phrase гла́дкая фра́за;

well-turned verses адто́чаныя ве́ршы

well-wisher [ˈwelˌwɪʃə] n. добразычлі́вец, добразычлі́ўца; дабрадзе́й

well-worn [ˌwelˈwɔ:n] adj. зно́шаны, стапта́ны;

well-worn phrases збі́тыя фра́зы

welsh [welʃ] v. infml, derog.

1. зні́кнуць не заплаці́ўшы (доўг)

2. не стрыма́ць абяца́нне;

Are you going to welsh on me? Ці не думаеш ты ашукаць мяне?

Welsh1 [welʃ] adj. валі́йскі;

Welsh cattle валі́йская паро́да жывёл