devotion [dɪˈvəʊʃn] n.
1. адда́насць
2. pl. devotions малі́твы, па́церы;
He was at his devotions. Ён маліўся.
devour [dɪˈvaʊə] v.
1. жэ́рці, пра́гна е́сці
2. праглына́ць, паглына́ць (перан.);
He devoured the novel. Ён праглынуў раман.
3. знішча́ць;
The fire devoured the forest. Агонь знішчыў лес.
devout [dɪˈvaʊt] adj. набо́жны;
a devout Christian адда́ны хрысція́нін;
a devout follower адда́ны паслядо́ўнік
dew [dju:] n. раса́; кро́пля (расы, поту);
wet with dew мо́кры ад расы́, абро́шаны;
The grass was wet with early morning dew. Трава была мокрая ад ранішняй расы.
dewdrop [ˈdju:drɒp] n. расі́нка
dexterity [dekˈsterəti] n. спрыт, спры́тнасць; уві́шнасць
dext(e)rous [ˈdekstrəs] adj. fml спры́тны, ло́ўкі; уві́шны
de facto [ˌdeɪˈfæktəʊ] adv. лацін., fml дэ-фа́кта, факты́чна, на спра́ве
de jure [ˌdeɪˈdʒʊəri] adv. лацін., fml дэ-ю́рэ, юрыды́чна, наміна́льна
de luxe [ˌdəˈlʌks, ˌdeˈlʊks] adj. раско́шны;
a de luxe hotel гатэ́ль-люкс