Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

tense1 [tens] n. ling. час (граматычны);

the present tense цяпе́рашні час

tense2 [tens] adj.

1. тугі́; наця́гнуты, нату́жаны, напя́ты;

tense muscles тугі́я цяглі́цы

2. напру́жаны;

a tense atmosphere напру́жаная атмасфе́ра;

tense vowels ling. напру́жаныя гало́сныя

tense3 [tens] v. напру́жваць; напру́жвацца;

be/get tensed up быць/станаві́цца напру́жаным;

He tensed up his muscles for the leap. Ён увесь падабраўся для скачка.

tensile [ˈtensaɪl] adj. tech. расцяжны́;

a tensile strain дэфарма́цыя пры расцяжэ́нні;

tensile force сі́ла напру́жанасці

tension [ˈtenʃn] n.

1. нацяжэ́нне; напя́тасць, наця́гнутасць (струны, вяроўкі і да т. п.)

2. напру́жанасць; няёмкасць, нязру́чнасць;

tensions in the family сва́ркі ў сям’і́;

racial tensions ра́савыя супярэ́чнасці

3. electr. напру́жанне

tent [tent] n. пала́тка; намёт, шацёр;

put up/pitch a tent ста́віць пала́тку/разбіва́ць пала́тку

tentacle [ˈtentəkl] n.

1. zool. шчу́пальца

2. bot. ву́сік

tentative [ˈtentətɪv] adj.

1. про́бны; нясме́лы; няўпэ́ўнены;

a tentative suggestion нерашу́чая прапано́ва

2. папярэ́дні (пра дамову)

tenterhooks [ˈtentəhʊks] n. pl. :

be on tenterhooks паку́тліва чака́ць (чаго-н.); ≅ сядзе́ць як на іго́лках

tenth [tenθ] num., п. дзяся́ты; дзяся́тая ча́стка;

He is in his tenth. Яму дзясяты гадок.

the tenth wave дзявя́ты вал