Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

invincible [ɪnˈvɪnsəbl] adj. неперамо́жны;

an invincible army/team неперамо́жная а́рмія/кама́нда;

invincible will непахі́сная во́ля;

an invincible ignorance беспрасве́тнае не́вуцтва

inviolable [ɪnˈvaɪələbl] adj. fml непару́шны; недатыка́льны

inviolate [ɪnˈvaɪələt] adj. fml непару́шаны; непару́шны, некрану́ты, нечапа́ны

invisible [ɪnˈvɪzəbl] adj. (to) няба́чны;

invisible ink сімпаты́чнае чарні́ла (для тайнай перапіскі)

invitation [ˌɪnvɪˈteɪʃn] n. запрашэ́нне;

Admission by invitation only. Уваход толькі па запрашальных білетах;

an invitation card запраша́льны біле́т/квіто́к;

at the invitation of smb. па запрашэ́нні каго́-н.

invite [ɪnˈvaɪt] v. (to, for)

1. запраша́ць;

invite to a party запраша́ць на вечары́нку;

invite for interview запрасі́ць для інтэрв’ю́

2. fml прапано́ўваць; прасі́ць;

I invited him to reconsider. Я прапанаваў яму перагледзець рашэнне;

We were invited to choose. Нам быў пакінуты выбар.

3. прыця́гваць;

Her clothes invited attention. Яе адзенне прыцягвала ўвагу.

inviting [ɪnˈvaɪtɪŋ] adj. прыва́бны;

an inviting prospect прына́дная/спаку́слівая перспекты́ва

invoice [ˈɪnvɔɪs] n. econ. факту́ра; накладна́я; раху́нак

invoke [ɪnˈvəʊk] v. fml

1. закліка́ць;

invoke the law закліка́ць да выкана́ння зако́ну

2. прасі́ць

3. малі́ць;

invoke God’s blessing малі́ць Бо́га аб блаславе́нні

involuntary [ɪnˈvɒləntri] adj.

1. вы́мушаны, неахво́тны

2. выпадко́вы

3. ненаўмы́сны

4. міжво́льны; мімаво́льны