Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

weld [weld] v. tech.

1. спа́йваць; спа́йвацца

2. зва́рваць; зва́рвацца

3. аб’ядно́ўваць;

weld a nation з’ядна́ць краі́ну

welder [ˈweldə] n. tech. зва́ршчык; спа́йшчык

welfare [ˈwelfeə] n.

1. дабрабы́т; даста́так;

for the welfare of the people для дабрабы́ту наро́да

2. дапамо́га; дабрачы́ннасць;

public welfare сацыя́льнае забеспячэ́нне;

live on welfare жыць на дапамо́гу

welfare officer [ˈwelfeəˌɒfɪsə] n. рабо́тнік па пыта́ннях сацыя́льнай дапамо́гі (ва ўстанове, на заводзе і да т.п.)

well1 [wel] n.

1. сту́дня, кало́дзеж;

dig/sink a well капа́ць сту́дню, кало́дзеж

2. крыні́ца;

a well of information крыні́ца інфарма́цыі

well2 [wel] v. падыма́цца (пра ваду);

Tears welled up in her eyes. Яе вочы напоўніліся слязамі.

well over [ˌwelˈəʊvə] phr. v. перапаўня́цца; лі́цца це́раз край

well3 [wel] adj. (better, best)

1. здаро́вы;

be/feel well до́бра адчува́ць сябе́;

She isn’t well today. Ёй сёння нядужыцца.

2. до́бры, у до́брым ста́не;

All is well. Усё ў парадку;

All is not well with him. У яго не ўсё ладзіцца.

3. замо́жны, у даста́тку

4. жада́ны;

It might be well for you to leave. Магчыма, вам трэба было б пайсці.

it’s all very well! infml лёгка сказа́ць!;

all is well that ends well ≅ кане́ц – усяму́ вяне́ц

well4 [wel] adv. (better, best)

1. до́бра;

be well spoken of мець до́брую рэпута́цыю;

Well done! Малайчына! Выдатна!

2. зусі́м, ца́лкам;

You may well be right. Цалкам з вамі згодны.

3. зна́чна;

well over 1000 people зна́чна больш за ты́сячу чалаве́к;

well into the night далёка за по́ўнач

as well as і…і; такса́ма, у дада́так;

He came as well as his brother. Прыйшоў і ён, і яго брат;

be well out of smth. BrE infml пазба́віцца ад чаго́-н. своечасо́ва;

be well up in smth. разбіра́цца до́бра ў чым-н.;

do well рабі́ць по́спех; до́бра ме́цца;

do well by smb. до́бра ста́віцца да каго́-н.;

do well to do smth. : You did well to help him. Вы добра зрабілі, што дапамаглі яму;

well and truly infml зусі́м, ца́лкам

well5 [wel] interj.

1. ну, ну вось, ну дык што (выражае здзіўленне, згоду, сумненне, уступку і да т.п.);

Well, you do surprise me! Ну і дзіва!;

Well, here we are at last! Ну вось, нарэшце мы тут!;

Well done! Здорава! (выражае адабрэнне);

Well met! Якая прыемная сустрэча!

2. так, такі́м чы́нам (ужываецца як уступнае слова пры заўвазе або для ўзнаўлення размовы);

Well, the next day… Такім чынам, на наступны дзень…

well I never (did)! dated ну і ну! (выражае здзіўленне)

we’ll [wi:l, wil] скар. ад we shall, we will