Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

survive [səˈvaɪv] v.

1. выжыва́ць, застава́цца жывы́м;

survive a disease заста́цца жывы́м пасля́ хваро́бы;

The custom still survives. Гэты звычай яшчэ захоўваецца.

2. перажыва́ць (каго-н.);

She survived her husband by five years. Яна перажыла свайго мужа на пяць гадоў.

survivor [səˈvaɪvə] n.

1. той, хто заста́ўся жывы́м; ацале́лы;

He was the sole survivor of the shipwreck. Ён адзін выжыў пасля караблекрушэння.

2. адзі́ны жывы́ спадкае́мец;

a survivor’s pension/benefit пе́нсія (чле́нам сям’і́) у вы́падку сме́рці кармі́целя

susceptibility [səˌseptɪˈbɪləti] n. fml

1. (to) успрыма́льнасць; ура́жлівасць; схі́льнасць (да);

susceptibility to hypnotic influences успрыма́льнасць да гіпнаты́чных уздзе́янняў

2. pl. susceptibilities пачу́цці;

offend smb’s susceptibilities кры́ўдзіць чые́-н. пачу́цці

susceptible [səˈseptəbl] adj.

1. (to) успрыма́льны, пада́тлівы;

susceptible to female charms нераўнаду́шны да жано́чых ча́раў;

susceptible to diseases успрыма́льны да хваро́баў

2. ура́злівы, чуллі́вы; улю́бчывы;

susceptible to cold адчува́льны да хо́ладу

3. які́ дапускае, паддае́цца;

Are the facts not susceptible of proof? Хіба гэтыя факты нельга даказаць?

sushi [ˈsu:ʃi] n. су́шы (японская страва)

suspect1 [ˈsʌspekt] n. той, каго́ падазраю́ць; падазро́ны;

political suspects паліты́чна ненадзе́йныя;

a suspect for murder той, каго́ падазраю́ць у забо́йстве

suspect2 [səˈspekt] v.

1. падазрава́ць;

suspect smb. of smth./doing smth. падазрава́ць каго́-н. у чым-н.

2. сумнява́цца, не давяра́ць;

suspect evidence не давяра́ць паказа́нням

3. дапуска́ць, здага́двацца, меркава́ць;

suspect nothing ні аб чым не здага́двацца;

I suspect that he is right. Думаю, што ён мае рацыю.

suspend [səˈspend] v.

1. ве́шаць, падве́шваць;

suspend a lamp падве́шваць ля́мпу

2. спыня́ць (часова), прыпыня́ць;

The rule has been suspended. Гэтае правіла часова прыпынена.

3. адхіля́ць (ад удзелу); часо́ва звальня́ць (з працы);

She was suspended from school. Ёй не дазволілі прысутнічаць на занятках.

suspended animation [səsˌpendɪdænɪˈmeɪʃn] n.

1. med. часо́вае спыне́нне жыццёвых фу́нкцый

2. iron. по́ўная адсу́тнасць дзе́йнасці; засто́й

suspenders [səˈspendəz] n. pl.

1. падвя́зкі

2. AmE шле́йкі, падця́жкі