Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

confession [kənˈfeʃn] n.

1. прызна́нне, усведамле́нне (віны)

2. relig. спо́ведзь

3. веравызна́нне

confetti [kənˈfeti] n. канфеці́

confidant [ˈkɒnfɪdænt]n. напе́рснік, сардэ́чны ся́бар/ся́бра

confide [kənˈfaɪd] v.

1. (in) давяра́ць; давяра́цца;

May I confide in you? Табе/Вам можна даверыцца?

2. (to) каза́ць/расказва́ць па сакрэ́це/пад сакрэ́там

3. (to) даруча́ць, давяра́ць

confidence [ˈkɒnfɪdəns] n.

1. даве́р, даве́р’е;

enjoy smb.’s confidence карыста́цца чыі́м-н. даве́рам

2. упэ́ўненасць, перакана́насць;

with confidence упэ́ўнена, з упэ́ўненасцю

3. канфідэнцы́йнае паведамле́нне, сакрэ́т;

confidence trick злоўжыва́нне даве́рам; махля́рства, ашука́нства;

in confidence па сакрэ́це, канфідэнцы́йна

confident [ˈkɒnfɪdənt] adj. упэ́ўнены, перакана́ны;

confident of success/of victory упэ́ўнены ў по́спеху/у перамо́зе

confidential [ˌkɒnfɪˈdenʃl] adj.

1. канфідэнцы́йны, сакрэ́тны

2. які́ карыстаецца даве́рам

confidentially [ˌkɒnfɪˈdenʃəli] adv. канфідэнцы́йна, па сакрэ́це/пад сакрэ́там

confine [kənˈfaɪn] v.

1. абмяжо́ўваць;

I shall confine myself to saying that… Я абмяжуюся тым, што скажу…

2. зняво́льваць, саджа́ць (у турму)

confinement [kənˈfaɪnmənt] n.

1. турэ́мнае зняво́ленне

2. адзіно́та, само́та;

live in confi nement жыць у адзіно́це

3. dated ро́ды