Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

supposition [ˌsʌpəˈzɪʃn] n. fml меркава́нне, дапушчэ́нне; гіпо́тэза;

on the supposition of smth. мярку́ючы, што…;

an article based on supposition арты́кул, заснава́ны на до́мыслах;

Our suppositions were confirmed. Нашы падазрэнні спраўдзіліся.

suppository [səˈpɒsətri] n. med. супазіто́рый, све́чка

suppress [səˈpres] v.

1. спыня́ць;

suppress an uprising душы́ць паўста́нне

2. стры́мліваць, заглуша́ць, прыглуша́ць;

suppress a newspaper забарані́ць вы́пуск газе́ты;

suppress anger прыглуша́ць гнеў;

suppress the truth уто́йваць пра́ўду, замо́ўчваць пра́ўду

suppressible [səˈpresɪbl] adj. які́ заглушаецца, стры́мліваецца;

The anxiety was barely suppressible. Хваляванне наўрад ці можна было стрымаць.

suppression [səˈpreʃn] n.

1. задушэ́нне (паўстання), абмежава́нне; стры́мліванне (пачуццяў); спыне́нне

2. забаро́на (арганізацыі); закрыццё (газеты)

suppurate [ˈsʌpjureɪt] v. med. гнаі́цца, нагно́йвацца

suppuration [ˌsʌpjuˈreɪʃn] n. med. нагнае́нне; гноецячэ́нне

supremacy [s(j)u:ˈpreməsi] n.

1. (over) перава́га;

technological supremacy тэхні́чная перава́га

2. вяршэ́нства, панава́нне, вярхо́ўная ўла́да; супрэма́цыя

supreme [s(j)u:ˈpri:m] adj.

1. вышэ́йшы, вярхо́ўны;

the supreme good вышэ́йшае шча́сце, вышэ́йшае дабро́;

reign supreme непадзе́льна ўлада́рыць

2. найвялі́кшы, найважне́йшы;

supreme courage найвялі́кшая хра́брасць

3. апо́шні; максіма́льны;

at the supreme moment у апо́шні мо́мант

supremely [s(j)u:ˈpri:mli] adv. fml у вышэ́йшай ступе́ні;

He was supremely happy. Ён быў надзвычай шчаслівы.