Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

condenser [kənˈdensə] n. кандэнса́тар

condition1 [kənˈdɪʃn] n.

1. стан;

in good condition у до́брым ста́не

2. pl. conditions умо́вы, абста́віны, вару́нкі;

adverse weather conditions неспрыя́льнае надво́р’е;

under existing conditions пры да́дзеных умо́вах

3. умо́ва;

on condition that з умо́ваю, што/пры ўмо́ве, што

condition2 [kənˈdɪʃn] v.

1. абумо́ўліваць, вызнача́ць

2. прыво́дзіць у нале́жны стан

conditional [kənˈdɪʃənəl] adj.

1. умо́ўны; абумо́ўлены

2. ling. умо́ўны;

the conditional (mood) умо́ўны лад

conditioner [kənˈdɪʃənə] n. кандыцыяне́р

condolence [kənˈdəʊləns] n. спачува́нне, спага́да;

express/give/offer your condolences выка́зваць спачува́нне

condom [ˈkɒndɒm] n. прэзерваты́ў;

a female condom жано́чы прэзерваты́ў

condominium [ˌkɒndəˈmɪniəm] n. AmE

1. суме́снае домаўлада́нне; кааператы́ўны жылы́ дом, кааператы́ў

2. кватэ́ра ў кааператы́ўным жылы́м до́ме

condor [kɒnˈdɔ:] n. zool. ко́ндар

conduct1 [ˈkɒndʌkt] n.

1. вядзе́нне, кіраўні́цтва;

the conduct of a business кіраўні́цтва прадпрые́мствам;

the conduct of war вядзе́нне вайны́

2. fml паво́дзіны;

the rules of conduct пра́вілы паво́дзін